![]()
Судовыя выканаўцы абвясьцілі аўкцыён, каб прадаць лецішча грамадзкай актывісткі, 69-гадовай пэнсіянэркі Ніны Багінскай. Пра гэта Ніне Багінскай лістом паведамілі судовыя выканаўцы Смалявіцкага раёну, дзе лецішча актывісткі, нагадвае «Радыё Свабода». Аўкцыён адбудзецца 17 жніўня ў Смалявічах. На продаж выстаўлены зямельны ўчастак памерам 0,7 гектара з садам і гародам, а таксама садовы дамок плошчаю 27 квадратных мэтраў. Першапачатковы кошт маёмасьці — 100 мільёнаў рублёў. Такім чынам зь Ніны Багінскай спрабуюць спагнаць штрафы агульным памерам 75 мільёнаў рублёў, папрысуджаныя грамадзкай актывістцы за ўдзел у вулічных акцыях цягам гэтага году.