У Гародні адзначылі дзень народзінаў Ларысы Геніюш

У Каложскай царкве прайшоў малебен за беларускую паэтку, а пасля ўдзельнікі былі запрошаны ў бібліятэку імя Ларысы Геніюш. Гэтая бібліятэка нядаўна паўстала ў храмавым комплексе праваслаўнай Царквы побач з Каложай. Каля трох дзясяткаў шанавальнікаў творчасці і грамадскага подзвігу Ларысы і Янкі Геніюшаў згадалі іх добрым словам, перадае «Радыё Рацыя». Літаратарка Данута Бічэль, якая часта прыязджала да сям’і Геніюшаў у Зэльву, згадвае:– Святкі іхнія былі светлыя, святыя і прыгожыя. Калі я ўпершыню ўбачыла іх, я прыліпла да іх, як той ліст.