Споўнілася 90 гадоў Янку Запрудніку

9 жніўня 1926 году нарадзіўся Янка Запруднік, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык, журналіст. Янка Запруднік, які ў акупаванай немцамі Беларусі належаў да Саюзу беларускай моладзі, у 1944 выехаў у Нямеччыну. У 1945 годзе патрапіў у амэрыканскі палон, у 1945-49 гг. прабываў у лягерах перамешчаных асобаў у Нямеччыне, дзе закончыў Беларускую Гімназію імя Янкі Купалы. У 1950-54 атрымаў вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія). У верасьні 1954 пачаў працаваць журналістам беларускай сэкцыі радыёстанцыі «Вызваленьне» ў Мюнхене.