Брамнік «Крумкачоў»: Зубамі буду ўгрызацца ў зямлю, каб адстаяць незалежнасць Беларусі

Яўген Касцюкевіч распавёў пра свой няпросты шлях у футболе з сыходамі і вяртаннямі, пра працоўнае турнэ па гарадах і вёсках Расіі і пра тое, як ён зноў палюбіў сваю Радзіму. Гэтая гісторыя пачалася шмат гадоў таму, калі просты жодзінскі хлопчык захварэў на футбол. Яго кар’ера магла скласціся па звычайным футбольным сцэнары: замежныя клубы, добрыя заробкі, увага прэсы і сяброўкі-мадэлькі. Але замест гэтага ён праз праблемы з сэрцам быў вымушаны ў 19 гадоў сысці са спорту і даглядаць футбольныя палі. Кожны дзень ён бачыў, як іншыя гульцы ажыццяўляюць яго мару.