![]()
Святар Аляксандр Надсан – незвычайная постаць з пакалення паваеннай эміграцыі, які зрабіў неацэнны ўнёсак у беларускае жыццё ў замежжы і ў самой Беларусі Уніяцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы Аляксандр Надсан нарадзіўся ў Гарадзеі 8 жніўня 1926 года. Як і многія беларусы, не прыняўшыя таталітарнай сістэмы, Аляксандр быў вымушаны ў 1944 годзе выехаць з Бацькаўшчыны. Будучы ваяром у Французскім супраціўленні, што змагалася супраць фашыстаў у Італіі, быў паранены, узнагароджаны за мужнасць. Пасля вайны апынуўся ў эміграцыі.