27-гадовы вэтэран вайны на Данбасе згуртаваў беларускую суполку Чарнігава

Чарнігаўскі беларус Сяргей Багукалец распавёў пра беларускія Дні Волі ў Чарнігаве і незадаволенасьць менскай «гаварыльняй». Сівершчына, дзе Чарнігаў, — мабыць, самы багаты на беларусаў рэгіён ва Ўкраіне. Паводле статыстыкі, тут жыве каля 12 тысяч беларусаў. Шмат хто з тутэйшых усьведамляе сябе этнічнымі беларусамі, нягледзячы на ўкраінскі пашпарт. Сяргей Багукалец — адзін з найбольш актыўных і ідэйных беларусаў Чарнігава. У свае 27 гадоў ён пасьпеў паваяваць у Луганскім аэрапорце, стаў вэтэранам АТА, распавядае «Радыё Свабода». Сяргей прыклаў руку да стварэньня першай беларускай бібліятэкі ў Чарнігаве.