Адэля Вольская: Я захапляюся творчасцю таты

Дачка Лявона Вольскага распавяла пра сваю музыку, вучобу ў Польшчы і ўлюбёныя гурты. 18-гадовая дачка сьпевака Лявона Вольскага і прадусаркі Ганны Вольскай у пачатку жніўня прадставіла ўласны музычны праект, у межах якога прэзэнтавала тры песьні ўласнага аўтарства — «Усё атрымаецца», «Адэлька-сардэлька» і «Цудоўны сьвет». У інтэрвію «Радыё Свабода» дзяўчына расказала, як пачала займацца музыкай, і падзялілася плянамі на будучыню — Адэля марыць стварыць event-агенцтва і для гэтага зьбіраецца вывучыцца ў Польшчы на мэнэджэра ў сфэры культуры.