У Полацку прэзентуюць «Псалтыр» у перакладзе Аляксандра Надсана

Прэзентацыя багаслужбовага выдання «Псалтыра» адбудзецца 6 жніўня ў грэка-каталіцкім храме святой Параскевы Полацкай. – Аб’ява ў інтэрнэце ёсць. Асаблівых запрашэнняў не рабілі. Будзе на пачатку служба. Прыйдуць нашыя парафіяне. Калі ёсць жадаючыя, няхай прыходзяць. «Псалтыр» нядаўна выдадзены, раней ён не выдаваўся. Былі іншыя выданні. Ведаю, што будзе на прэзентацыі архімандрыт Сяргей Гаек, – паведаміў «Радыё Рацыя» адзін з арганізатараў прэзентацыі Мікола Шарах. Дзень прэзентацыі выбраны не выпадкова. Першую друкаваную кнігу беларусы атрымалі 6 жніўня 1517 года.