![]()
Адметная падзея апошніх дзён: 2–4 жніўня Беларусь наведала парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Рышардам Тэрлецкім. Яна сустрэлася з старшынём «палаты прадстаўнікоў» Уладзімерам Андрэйчанкам і старшынём «савету рэспублікі» Міхаілам Мясьніковічам. Шмат гадоў ЭЗ не прызнаваў беларускі «нацыянальны сход» за парлямэнт. Бо лічылася, што ён нелегітымны з прычыны адсутнасьці ў краіне дэмакратычных выбараў. Заходнія палітыкі гатовыя былі супрацоўнічаць з органамі выканаўчай улады Беларусі, але «парлямэнт» прынцыпова ігнаравалі.