![]()
Джавані Сконда лічыць, што такім чынам ён падкрэсьлівае сваю павагу да беларускай культуры. У Магілёве італьянец Джавані Сконда назву свайго рэстарану падаў на беларускай і італьянскай мовах. На пешаходнай вуліцы Ленінскай, якая патанае ў моры расейскамоўных шыльдаў, ягоны рэстаран адразу кідаецца ў вочы, паведамляе «Радыё Свабода». Джавані лічыць: напісаўшы на шыльдзе па-беларуску, ён падкрэсьлівае сваю павагу да беларускай культуры. Тым часам тутэйшыя ўладальнікі крам і кавярняў пазьбягаюць ужываць беларускую мову ў назвах і афармленьні інтэр’ераў.