![]()
Нараджэнец беларускай Віцебшчыны фактычна адзін адрадзіў іўрыт. Гутарка ў артыкуле выдання «Новы Час» вядзецца пра нараджэнца беларускай мясцовасці Лужкі (даўні Дзісенскі павет, цяпер Шаркоўшчынскі раён) Эліэзэра Бэн-Егуду (сапраўднае прозвішча Лэйзэр Іцхок Перэльман), які фактычна адзін адрадзіў іўрыт. Першая газета на іўрыце выйшла прыкладна ў адзін час (па іншых звестках пазней) з беларускай газетай «Мужыцкая праўдай» Кастуся Каліноўскага, на мове, якую шмат стагоддзяў лічылі «мёртвай». Іўрыт запатрабаваным заставаўся ў рэлігійным выхаванні габрэяў, у побыце і школе мову амаль не выкарыстоўвалі, не хапала слоўнікавага запасу.