![]()
У межах канцэрту «Засьпявай 3. 0» таксама возьмуць удзел фіналісты конкурсу Ян Жанчак, Яўген Цярэнцьеў і гурт Teleport ды гурт U. G. Oslavia. Сёлета ўвесну Vuraj і Re1ikt прэзэнтавалі сумесны самотнік «Вылэтай, пэрэпылко» — рок-вэрсію палескага народнага сьпеву. А цяпер пайшлі яшчэ далей — падрыхтавалі цэлую праграму, у якой перапляліся розныя музычныя стылі, народныя і аўтарскія сьпевы. «Так склалася, што наш вакаліст Уладзімер Казлоў ня зможа ўзяць удзел у канцэрце, таму мы вырашылі запрасіць Сержука, які выканае песьні Re1ikt па-свойму. Выступ будзе ўнікальны, бо ў такім выглядзе можа і не паўтарыцца», — кажа лідэр і бубнач Re1ikt Аляксандар Дземідзенка, піша tuzin.