![]()
Каб шыльда зьявілася, актывісты зьбіраюць 8 тысяч рублёў. Вялікая бронзавая шыльда можа зьявіцца на доме на вуліцы Мележа, 4 у Менску. Там апошнія 34 гады жыў Рыгор Барадулін. Каб шыльда зьявілася, на сайце Тalaka. by зьбіраюць 8 тысяч рублёў, паведамляе «Радыё Свабода». Ініцыятыву павесіць шыльду праявіў журналіст Глеб Лабадзенка. Па яго словах, гэта ня будзе прымеркавана да нейкай гадавіны. «Гэта тая праца, якую трэба рабіць бязь нейкіх датаў, бязь нейкіх нагодаў», — сказаў Лабадзенка Свабодзе. Аўтарам мэмарыяльнай шыльды мае стаць Ігар Засімовіч.