На магілу Рут Ўолер усклалі бел-чырвона-белыя кветкі

Ураджэнка Каліфорніі была супрацоўніцай місіі ААН для аднаўлення Беларусі ў паваенныя гады. У дзень памяці амэрыканкі, якая працавала ў Менску ў складзе місіі ААН па дапамозе і аднаўленьні, прадстаўнікі амэрыканскай амбасады і МЗС Беларусі, прадстаўніцтва ААН і менскай школы імя Рут Ўолер усклалі кветкі да яе магілы на Вайсковых могілках, перадае «Радыё Свабода». Прысутнічалі часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джордж Нол, сталы прадстаўнік ААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Віктар Чараховіч і Дзьмітры Бекцяжкін, дырэктар менскай сярэдняй школы № 130, якая ў красавіку гэтага году была названая ў гонар Рут Ўолер.