Цімафея Атрошчанкава і Аляксандра Сяргеенку будуць судзіць за Плошчу

Цімафея Атрошчанкава затрымалі 28 студзеня. Позна вечарам нехта патэлефанаваў яму з інфармацыяй пра брата Аляксандра, зняволенага паводле крымінальнай справы пра падзеі 19 снежня. Ён пайшоў на сустрэчу і не вярнуўся. Толькі на другі дзень стала вядома, што яго адвезлі на Акрэсціна, паведамляе Вясна. Падобным чынам затрымлівалі і Сяргеенку. Сябра АГП Аляксандр Сяргеенка нечакана не прыйшоў у суботу на з’езд «Маладых дэмакратаў». Сябры Алеся ўстурбаваліся, дзе ён знаходзіцца. Пазней высветлілася, што Сяргеенка ў спецпрыёмніку на Акрэсціна. Рубрика: политика