![]()
Мысленне аўтараў «Кодэкса аб культуры» палягае на савецкім разуменні культуры як часткі ідэялогіі. Лукашэнка падпісаў “Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры”.
Шматгадовымі стараннямі ўлады нацыянальная культура, беларуская мова даведзеныя да крызіснага стану, знаходзяцца на мяжы выжывання. Страціўшы іх, мы страцім Беларусь. Што ў такіх варунках можна было б чакаць ад закона, падпісанага кіраўніком дзяржавы?Правільна: палажэнняў, выразна прапісаных артыкулаў, якія былі б скіраваныя на выпраўленне сітуацыі, на выратаванне культуры і мовы.