Еўрапейскую частку Еўразіі Папе Францішку прадставілі па-беларуску

У чацвер на кракаўскіх Блонях адбылася першая сустрэча Папы Рымскага Францішка з моладдзю, якая прыбыла на Сусветныя дні моладзі ў Польшчу.   Гэта сустрэча стала першай ў межах сёлетніх СДМ і на яе прыбыло каля 600 тысяч католікаў cа 187 краін свету, пiша catholic. by. Адметна, што падчас прэзентацыі шасці кантынентаў еўрапейскую частку Еўразіі прадстаўляла беларуска Наталля Скіпар – салістка музычнага тэатра ў Любліне, выпускніца аддзялення музыкалогіі Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне. Дзяўчына, якая мае класічнае меца-сапрана, выканала кароткі спеў на беларускай мове, у якім распавядалася пра ўклад св.