Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў

На 84-м годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік Іван Пташнікаў. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку Аксана Спрынчан. Апошнія гады Пташнікаў цяжка хварэў. Іван Пташнікаў нарадзіўся ў 1932 годзе ў Лагойскім раёне. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985).