![]()
10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца восьмы штогадовы фолк-фестываль «Камяніца». Фолк-фестываль «Камяніца» ўпершыню адбыўся ў 2009 годзе і з таго часу стаў адным з галоўных мерапрыемстваў для ўсіх, хто цікавіцца беларускай нацыянальнай культурай — ад старых традыцый да сучасных інтэрпрэтацый, ад музыкі да рамёстваў і танцаў, піша tut. by. Першымі абвешчанымі артыстамі «Камяніцы-2016» сталі энергічныя ўкраінскія фолк-рокеры «Тарута», культавы расійскі этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе», сапраўдны беларускі рок-гурт Re1ikt і добра вядомы аматарам класічнага беларускага фолку ансамбль «Ветах» на чале з Вячаславам Калацэем.