![]()
Ганаровым госьцем клюбу будзе Лявон Баршчэўскі. 26 ліпеня, а 18:30 у памяшканьні «Арт-сядзібы» (праспэкт Незалежнасьці 58 – 430) адбудзецца чарговае паседжаньне «Клюбу Вітаўта Вялікага», якое гэтым разам прымеркавана да прыняцьця Дэклярацыі аб Незалежнасьці 27 ліпеня 1990 года. Ганаровы госьць «Клюбу Вітаўта» дэпутат Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь 12 скліканьня Лявон Баршчэўскі – непасрэдны ўдзельнік лёсавызначальных рашэньняў парляманта 1990-1991 гадоў. Удзельнікі «Клюбу Вітаўта» будуць мець мажлівасьць даведацца акалічнасьці таго, як і ў якіх варунках прымалася Дэклярацыя незалежнасьці Беларусі, якім чынам гэта перадвызначыла далейшую гісторыю нашай краіны.