![]()
Гурт Re1ikt выступіць 5 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 разам з фіналістамі конкурсу «Заспявай 3. 0» – Янам Жанчаком, Яўгенам Цярэнцьевым і гуртом Teleport ды гуртом U. G. Oslavia. У гэты вечар выступіць адзін з фаварытаў у намінацыі «Спяваная паэзія» Ян Жанчак. 32-гадовы выканаўца вядомы з удзелу ў такіх гуртах як «Песняры» (п/к Барткевіча), In Search For, Яnkey. Сёлета ён дэбютаваў з сваім сольным праектам. На конкурс спявак падаў песню «Ўспаміны», напісаную на верш бацькі, паэта Барыса Жанчака. Сярод фаварытаў конкурсу яе назвалі сябры журы Алег Хаменка і Яўген Карпаў.