Памёр мастацтвазнаўца Сяргей Гваздзёў

Сваё жыццё Сяргей Гваздзёў прысвяціў беларускаму выяўленчаму мастацтву. Учора раніцай заўчасна памёр мастацтвазнаўца Сяргей Гваздзёў. Сяргей Гваздзёў папулярызаваў выяўленчае мастацтва, шмат сіл і часу аддаў пошукава-даследчай працы, вяртаў імёны напаўзабытых мастакоў Заходняй Беларусі ў нацыянальную культуры, павдамляе «Новы час». Гваздзёў нарадзіўся 2 ліпеня 1957 года ў Мінску. Закончыў філфак БДУ. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) Акадэміі Навук, дзяржаўным мастацкім музеі. Загадваў перасоўнымі мастацкімі выставамі ва ўстанове Міністэрства культуры.