![]()
Фільм будзе зьняты на беларускай мове і з беларускімі акторамі. На плятформе talaka. by ідзе збор сродкаў на экранізацыю апавяданьня Васіля Быкава «Народныя мсьціўцы», піша «Радыё Свабода». Аўтар праекту і рэжысёр — Аляксандар Меліхавец. Фільм павінен быць зьняты на беларускай мове і з беларускімі акторамі. «Ідэя зрабіць экранізацыю менавіта гэтага твора ўзьнікла ў 2009 г. і з тае пары ў сувязі з пэўнымі перашкодамі прайшла праз некалькі вытворчых этапаў, у выніку якіх быў зроблены трэйлер да нязьнятага пакуль фільма і пакладзены на паліцу шэраг працоўных матэрыялаў.