![]()
«Каб «ватнікі» ведалі, што я не такая, як яны», — тлумачаць сваё тату актывістка Натальля Саматыя. Дарослыя дзеці, трохгадовы ўнук, дзясяткі пратэстных акцый, гады працы ў сыстэме адукацыі — Натальля Саматыя з гонарам паказвае «Пагоню» на сваёй руцэ і кажа: «Я яе люблю. Вельмі люблю», перадае «Радыё Свабода». «Вам расказаць, навошта я гэта зрабіла? — сама пытаецца Натальля. — Гэта было натуральнае жаданьне. Ведаеце, я ўжо ў такіх гадах, калі не магу кожнаму тлумачыць, што я нязгодная зь іх меркаваньнем, што мне сумна з гэтымі „ватнікамі“ размаўляць.