Апошняе інтэрвію Паўла Шарамета

Журналіст гаворыць пра сытуацыю беларускай мовы і сваё вяртаньне да яе. У інтэрвію ўкраінскаму сайту «Грамадзкае радыё», якое Павал Шарамет даў напярэдадні сваёй трагічнай гібелі, журналіст гаворыць пра Беларусь, нагадвае «Радыё Свабода». Ларыса Дзенісенка: Я 1, 2, 3 ліпеня наведала Беларусь, і 2 ліпеня там быў Дзень вышыванкі. Дарэчы, там ніхто ня быў апрануты ў вышыванкі, як мы прывыклі. Хоць мы слухалі радыё, дзе чыноўнікі казалі, наколькі важна іх насіць. Але, што характэрна, журналісты вялі размову на беларускай мове, а ўсе адказвалі ім на расейскай.