Выклік усім нам

Паўла Шарамета мы запомнім перадусім сумленным чалавекам. Ужо многімі адзначана сымбалічнасьць таго апошняга слова, якое паклаў на паперу журналіст. “Я сам быў адэптам ідэі, што не трэба навязваць людзям мову і пасмейваўся над упартасцю тых, хто працягваў размаўляць па-беларуску, - пісаў у сваім апошнім артыкуле Павал Шарамет. – Я падазраваў іх у няшчырасці і нават канюнктурнасці. Я і цяпер сцвярджаю, што сапраўднымі патрыётамі Беларусі могуць быць і людзі, якія не якія гавораць па-беларуску, як абараняюць Украіну расейскамоўныя жаўнеры.