![]()
Вядомаму беларускаму спеваку, кампазітару і мультыінструменталісту Змітру Вайцюшкевічу спаўняецца 45 гадоў. Развагамі пра свой лёс і пакліканне ён дзеліцца з сайтам novychas. by. Няма неабходнасці пераконваць, наколькі выдатны ўнёсак зрабіў гэты выканаўца ў сучасную беларускую культуру за гады сваёй творчай дзейнасці. Я б вылучыў, што Вайцюшкевіч сваімі песнямі, яркімі мелодыямі, мяккім выкананнем зацікавіў шмат маладых слухачоў беларускай паэзіяй — як класічнай, так і сучаснай. Знайшлося ў творчым багажы Вайцюшкевіча месца і для высокіх узораў сусветнай паэзіі, збольшага перастворанай па-беларуску.