Інтэрнэт-крама velcom не дазваляе рабіць замовы па-беларуску

У Крысьціны Вітушкі, магістра бізнэс-адміністраваньня, у інтэрнэт-краме velcom не прынялі замовы. У форме замовы яна ўпісала сваё імя і прозьвішча па-беларуску. Сайт адказаў, што зробленая памылка, перадае «Радыё Свабода». Маё імя было напісана на першай дзяржаўнай мовеКрысьціна Вітушка аформіла заяву на новы тэлефон на мінулым тыдні. Дзеля зручнасьці яна вырашыла набыць тэлефон празь інтэрнэт-краму. Калі пачала запаўняць форму для замовы, сыстэма напісала: «Утрымліваюцца недапушчальныя сымбалі». Крысьціна Вітушка «Маё імя і прозьвішча былі напісаныя без памылак, — расказала Вітушка.