![]()
Музей побыту Януша Паруліса, які знаходзіцца недалёка ад знакамітай Каложы, ледзь выжавае. Яго ўладальнік – калекцыянер і збіральнік даўніны Януш Паруліс – канстатуе, што ўлады падвысілі арэндную плату за палову дома, у якой знаходзіцца экспазіцыя, і ён вымушаны прадаваць некаторыя прадметы, каб заплаціць за арэнду:– Прадаваць тое, што я сабраў, усё роўна, што адрываць ад свайго сэрца. Нешта нязначнае ніхто не хоча купляць. Таму прыходзіцца прадаваць каштоўныя экспанаты. За апошні месяц я заплаціў за арэнду амаль 2 млн 500 тыс. рублёў, - кажа калекцыянер «Радыё Рацыя».