![]()
У сеціве зьявілася старонка этнаграфічнага фонаархіву Уладзімера Журовіча з запісамі народных сьпеваў, якія былі зробленыя 40 і больш год таму. Фонаархіў Уладзімера Журовіча – гэта масіў запісаў народных песень, зробленых самім фальклярыстам або зь яго просьбы ў яго родным Лельчыцкім раёне, а таксама ў іншых мясьцінах Гомельшчыны. Запісы рабіліся, як мяркуецца, у 1970-я, да нашага часу «дажылі» далёка ня ўсе і ня ў самай лепшай якасьці. Дзейнасьць Уладзімера Журовіча абсалютна недасьледаваная, а яго імя практычна невядомае. Між тым, яго аўтарскую музыку выкарыстоўвалі і ў Дзяржаўным народным хоры БССР, і ў ансамблі «Песьняры».