Маладая сямʼя зʼехала ў вёску і зарабляе вырабам барабанаў

Зьміцер і Хрысьціна Баранскія зь вёскі Вялікае Запрудзьдзе на Валожыншчыне робяць бізнэс на барабанах «хэнд-мэйд». Барабан з пральнай машыны гучаў абалдзеннаВырабам барабанаў Зьміцер Баранскі займаецца блізу 8 гадоў. Кажа, што да трох сотняў яшчэ лічыў, а потым зьбіўся зь ліку і статыстыку спыніў. А як наогул узьнікла жаданьне займацца нязвыклай для Беларусі вытворчасьцю? «Стала цікава», — сьціпла адказвае Зьміцер і ўдакладняе, што першую ўдарную ўстаноўку зрабіў. . . з пральнай машыны, перадае «Радыё Свабода». «Мы тады жылі ў Менску ва Ўруччы, я знайшоў двухкамэрную пральку і зрабіў барабан.