Люблю і разумею

Нам трэба патрыётаў не мове вучыць, а мовай вучыць карыстацца. — А што, вы ўсігда па-беларускі разгаварываеце? – чую я ў слухаўцы зьдзіўленае пытаньне. — Канешне, як жа яшчэ размаўляць?— Ну я нізнаю, я сама руская. — Нічога, тут такіх рускіх як вы паўкраіны: у кагосьці дзед на Магадане «служыў», у кагосьці цётка стрыечнай бабулі з-пад Смаленску. Першы раўнд з сэрыі #тваямаянепанімаць быў завершаны жартам, што давала надзею паразуменьня з кліентам. — Вы ў гэтай нішы паліцы хочаце ці шафу, – задаю я першае ўдакладняючае пытаньне, прыехаўшы на замер.