![]()
Дарагія людзі, дзякую за свята, прынесенае 11 ліпеня да помніка Янку Купалу разам з кветкамі! Мне сказалі, што відаць было, як на прэзентацыі кнігі “Толькі вершы” я хваляваўся. Не стану гэтага аспрэчваць. Так, хваляваўся. Бо ніхто не мог гарантаваць, што не набягуць міліцыянты, не пачнуць складаць пратаколы на штрафы ці затрымліваць людзей. І ніхто з тых, хто прыйшоў у Купалаўскі сквер, не ведаў, чым усё скончыцца. Шмат хто з маіх знаёмых тэлефанаваў і прабачаўся, што не можа прыйсці, бо штрафу, большага за зарплату, не пацягне. Таму я вельмі ўдзячны ўсім тым, хто, нягледзячы на магчымыя рэпрэсіі, усё ж прыйшоў.