![]()
У Віцебску праходзяць пікеты ў падтрымку актывістаў БХД Таццяны Севярынец і Алены Шабуні. У Віцебску праходзяць пікеты ў падтрымку прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяны Севярынец і Алены Шабуні, якія вылучаюцца, адпаведна, па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 і Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, піша сайт bchd. info. Пікеты праходзяць на акругах, дзе апошнія гады актыўны працавалі актывісткі, таму іх тут добра ведаюць і памятаюць. Разам з тым, адзначае каардынатар аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласці, для некаторых жыхароў мікрараёну Білева стала адкрыццём тое, што з бел-чырвона-белым сцягам можна бесперашкодна стаяць у пікеце.