![]()
Сябры ТБМ адзначалы 220 год з дня нараджэння беларускага паэта. Сябры Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы зладзілі фэст у гонар Яна Чачота на сядзібе таварыства ў вёсцы Русіно, дзе адзначылі 220 год з дня нараджэння паэта. Беларускі паэт кіраваў літаратурным аддзелам таварыства філарэтаў. Галоўнай справай свайго жыцця Ян Чачот лічыў збіранне фальклору, вяртанне да народных традыцый, перадае «Радыё Рацыя». Актывісты наведалі помнік Яну Чачоту ў вёсцы Новая Мыш, дзе усклалі кветкі, кажа краязнаўца Міхась Бернат:– Мы ўсклалі кветкі каля помніка-бюсту работы Алеся Шатэрніка, які ўстаноўлены ў Новай Мышы.