![]()
Паэт і палітык выступіць на свой юбілей у цэнтры Мінску, нягледзячы на забарону ўладаў. Напярэдадні 70-годдзя беларускі паэт, празаік і экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў паразмаўляў з «Новым Часам». — Уладзімір Пракопавіч, 70-годдзе — гэта своеасаблівы перыяд сталення мужчыны. Той юбілей, пад які спрабуеш ацаніць тое, што ўжо зроблена і акрэсліць, што яшчэ хочацца зрабіць. Пачнем з таго, чаго яшчэ прагне душа паэта і сэрца палітыка?— Так, перыяд своеасаблівы. . . Найперш у тым сэнсе, што няма калі ні ацэньваць тое, што ўжо зроблена, ні акрэсліваць тое, што яшчэ хочацца зрабіць.