Уладзімір Някляеў: Беларусь выратуюць толькі беларусы

Уладзімір Някляеў у дзень 70-годдзя ўспамінае маладосць. Уладзіміру Някляеву сёння 70. За гэты час ён паспеў скончыць тэхнікум сувязі ў Мінску, па размеркаванні папрацаваць на Сахаліне і там зразумець, што больш любіць капацца ў чалавечых лёсах, чым у тэхніцы. Таму пасля вяртання з Далёкага Ўсходу на так званую «вялікую зямлю» ён паступіў спачатку на філфак педуніверсітэта, а потым — у маскоўскі Літаратурны інстытут. «Мне тады было ўжо 25 гадоў і трэба было вызначацца, што рабіць далей», — кажа паэт, які сёння многім больш падаецца ці то палітыкам, ці то грамадскім дзеячам.