![]()
Беларускаму паэту і палітыку Уладзіміру Някляеву 9 ліпеня споўнілася 70 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1946 годзе ў мястэчку Крэва ў гістарычных Нальшчанах. Унікальны сплаў тэмпераменту і моўнага чуцця нарадзіўся ў сямі выхадца з Расіі Пракофія Някляева, механіка, накіраванага ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас, і мясцовай беларускі Настассі Магер, нагадвае nn. by. Някляеў дасягнуў вяршынь прызнання як паэт. Многія песні на ягоныя словы сталі народныя. За свой раман «Аўтамат з газіроўкай» ён атрымаў прэмію Гедройця. У 2010 годзе паэт пайшоў у палітыку, стаў кандыдатам у прэзідэнты.