Прэзэнтавалі альбом, зь якога пачаўся беларускі аўтарскі сьпеў

Якасны запіса альбому «Першы сшытак» Алеся Камоцкага знайшоўся праз 30 год пасьля стварэння. На інтэрнэт-прэзэнтацыя альбому «Першы сшытак», які запісаў Алесь Камоцкі на складзе бара Дзяржтэлерадыё БССР у 1986 годзе. Гэты першы альбом беларускай аўтарскай песьні ў музычнай гісторыі, якасны запіс якога знайшоўся праз 30 год пасьля стварэньня, піша tuzin. fm. «Цяпер час іншых» – іранічна адзначае Алесь Камоцкі, узгадваючы свой першы альбом. Застаецца толькі здагадвацца, што мае на ўвазе вядомы беларускі паэт і выканаўца. Вымярэньні? Варункі? Песьні? Відавочна, што для яго гэты альбом – мінулае, гісторыя.