![]()
Міхась Шавыркін узначальваў часопіс «Роднае слова» ад 1987 году. У часопісе публікаваліся матэрыялы па выяўленчым мастацтве, музыцы ды архітэктуры, гісторыі й культуры беларусаў і ўсіх нацыянальных меншасьцяў, якія жывуць у краіне. За 19 гадоў наклад выданьня вагаўся ад 3,8 да больш за 10 тысачаў асобнікаў, нагадвае «Радыё Свабода». У 2006 годзе ён вымушана сышоў з пасады галоўнага рэдактара штомесячнага навуковага, метадычнага й культуралягічнага часопіса Міністэрства адукацыі «Роднае слова». У адпаведнасьці з загадам міністра адукацыі ён быў звольнены з пасады «па згодзе бакоў».