Лідэр прафсаюзу шахцёраў: На Данбассе не было украінскай контрпрапаганды

Калі б была зброя і належная палітыка ўладаў, шахцёры б не далі магчымасьці расейцам зайсьці на Данбас. «Радыё Свабода» апублікавала інтэрвію зь Міколам Валынкам — ужо больш за 20 гадоў лідэрам Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Данбасу. Ён быў арганізатарам шахцёрскіх пратэстаў яшчэ за часамі Савецкага Саюзу, у 1989-1990 гг. Падчас акупацыі Данбасу вымушаны быў пераехаць з Данецку ў Кіеў, але працягвае грамадзкую дзейнасьць. — Напярэдадні вайны — як выглядала гарняцкае асяродзьдзе Данбасу, якія былі настроі? Бо ёсьць некаторыя стэрэатыпы. . . — Настроі былі неадназначныя.