![]()
29 чэрвеня у Менску памерла беларуская журналістка Вольга Караткевіч. Прычынай сьмерці стала цяжкае анкалягічнае захворваньне. Ёй было 43 гады, нагадвае «Радыё Свабода». Вольга Караткевіч нарадзілася 8 ліпеня 1972 году. Яна працавала на Радыё Свабода з 1996 па 2009 год. Казала, што ўсьвядоміла сябе беларускай, дзякуючы Зянону Пазьняку. Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і ангельскай. У журналістыцы з 1994 году, працавала ў тэлекампаніі «ФІТ», на Радыё 101. 2, беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, газэце «Наша Ніва».
Темы:
вольга караткевіч