![]()
Слова на разьвітаньне з Расьціславам Янкоўскім. Памёр Расьціслаў Янкоўскі. Выбітная асоба тэатральнага мастацтва Беларусі. Актор, які пражыў доўгае, яркае, сумленнае жыцьцё. Чалавек, творца, які заслужыў найвялікшую павагу сваім адданым служэньнем сцэне і высокім майстэрствам. Я быў знаёмы зь ім сорак гадоў, пісаў пра яго, дыскутаваў, а часам і спрачаўся. Але галоўнае — захапляўся тым, што ён рабіў на сцэне. Расьціслаў Іванавіч — з тых вялікіх артыстаў, сучасьнікам якіх мне пашчасьціла быць. Расьціслаў Янкоўскі Гэтак жа, як і тады, калі хавалі Галіну Макараву, Стафанію Станюту, Аляксандру Клімаву, востра, балюча сьвідруе сэрца думка пра незаменных актораў.