У Менску прайшла сустрэча зь Янкам Запруднікам

Янку Запрудніку (Сяргею Вільчыцкаму) у жніўні спаўняецца 90 гадоў. Ён гісторык і публіцыст, адзін з асноўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябар беларускага ПЭН-цэнтру. Да ягонага юбілею ў сэрыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны» выйшла кніга «Кантакты», заснаваная на лістах, што пісалі беларусы Янку Запрудніку. Укладальнікамі кнігі сталі вядомыя дасьледчыкі эміграцыі Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, паведамляе «Радыё Свабода». 28 чэрвеня Янка Запруднік у Менскай абласной бібліятэцы прэзэнтаваў кнігу чытачам.