![]()
Да Сірыі ягонае падраздзяленне адзначылася пад Дэбальцавам на Данбасе. Паведамленне аб пахаванні расейскага вайскоўца з Гародні, які нібыта загінуў у Сірыі, абляцела ў мінулую пятніцу амаль усе беларускія інфармацыйныя рэсурсы. «Белсат» здолеў даведацца, дзе служыў Уладзімір Бекіш і пры якіх абставінах ён загінуў. Камандзір выведнай роты і «баявыя бураты»Па-першае, Уладзімір Бекіш не быў пілотам, як гэта сцвярджалася на пачатку. Гарадзенец выявіўся падпалкоўнікам наземных войскаў РФ, ягоная спецыяльнасць - вайсковая выведка. На пачатку 2016 года, згодна з інфармацыяй з ягонага профілю ў сацыяльных сетках, Бекіш быў камандзірам выведнай роты 5-й Асобнай танкавай брыгады (АТБр), вайсковая частка 46108.