Таямніца гібелі Купалы або Вершнік без галавы

28 чэрвеня, 74 гады таму, у Маскве загінуў Янка Купала. Да гэтай пары ягоная сьмерць — таямніца, якой усур’ёз ніхто так і ня браўся разгадаць. Сваю вэрсію сьмерці народнага песьняра «Радыё Свабода» выказаў паэт Уладзімер Някляеў. - Як вядома, існуе тры трактоўкі сьмерці Янкі Купалы: няшчасны выпадак, самазабойства і забойства. Вы да якой схіляецеся?- На сёньняшні дзень я схіляюся да думкі, што гэта было забойства. Хоць, паўтаруся, гэта толькі адна з вэрсій. Але я гатовы прывесьці пэўныя аргумэнты. - Як вы лічыце, ці існуе крымінальная справа з выпадку сьмерці Купалы, і дзе яна можа захоўвацца?- У любым выпадку абавязкова па факце сьмерці павінны былі завесьці крымінальную справу.