![]()
Беларускі кампазытар Сяргей Картэс пайшоў з жыцьця 26 чэрвеня. «У якім партызанскім атрадзе вы знайшлі Джардана Бруна?!» — такімі словамі сустракала партыйная намэнклятура творы кампазытара Сяргея Картэса. Маштабны творца, які напісаў некалькі опэр, балетаў, музыку да дзясяткаў знакавых спэктакляў, культавых фільмаў («Раскіданае гняздо», «Чорны замак Альшанскі») — Сяргей Картэс пайшоў з жыцьця 26 чэрвеня. Яму быў 81 год. «Сяргей Картэс — мой найлепшы сябар, і мне цяжка гаварыць пра тое, што адбылося. Напярэдадні ён мне патэлефанаваў, і я ледзь пазнаў ягоны голас.