![]()
Калі так хочацца яскрава праявіць сваю творчую энэргію, зрабіце флэшмоб, напрыклад, у абарону Джона Сільвэра. Якія самыя папулярныя артыкулы апошнія дні на большасьці незалежных сайтаў, у тым ліку і Радыё Свабода? Флэшмоб «распранацца і працаваць», які распачаўся пасьля чарговага «афарызму» Лукашэнкі. Прыкольна, весела. Мне ўвогуле здаецца, што ў нас і без усялякіх прычынаў многія людзі мараць публічна распрануцца, а тут акурат для гэтага зьявілася нібыта ідэйная нагода — масавы флэшмоб. Пасьцябаліся ды і годзе. Узбагацілі сваё сумнае офіснае існаваньне яркім эпізодам.