Сіўчык: У «гэбэшнай» краіне мне не далі б кіраваць рухам, які стварыў

У Менску абралі новае кіраўніцтва руху салідарнасьці «Разам». У Менску прайшоў зьезд руху салідарнасьці «Разам», на якім абранае новае кіраўніцтва і прынятыя шэраг рэзалюцый адносна палітычнай сытуацыі ў краіне. Рух цяпер будуць узначальваць сустаршыні Алесь Макаеў, Алена Талстая і Юры Ляшэнка, перадае «Радыё Свабода». Стваральнік арганізацыі і яе былы старшыня Вячаслаў Сіўчык сам адмовіўся ад удзелу ў барацьбе за пасаду старшыні і паводле рашэньня дэлегатаў зьезду будзе прадстаўніком руху салідарнасьці «Разам» у каардынацыйных органах беларускай апазыцыі.