Што выхад Брытаніі змяняе для Беларусі

Што адбудзецца, калі краіны Еўропы і ЗША пачнуць «займацца самі сабой» і перастануць развіваць праект «Вялікай Еўропы»? Беларусь тады адыходзіць на перыферыю ўвагі. На перыферыю для ўсіх, акрамя Расіі з яе вялікімі магчымасцямі ўплыву і Польшчы ды Літвы з іх невялікімі. Нічога добрага ў тым для Беларусі няма.  Чым слабейшы ЕС, тым слабейшая і Беларусь; чым мацнейшы ЕС, тым мацнейшыя эканоміка і суверэнітэт Беларусь, гэтая залежнасць будзе валідная у наступныя гады. Выхад Брытаніі сапраўды змушае адны краіны і падштурхоўвае другія «заняцца сабой».